:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Кеніі з Паслом Танзаніі

29.04.2021 г.



29 красавіка 2021 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Кенія Взяткін П.У. правёў сустрэчу з Паслом Аб’яднанай Рэспублікі Танзанія ў Рэспубліцы Кенія Джонам Сімбачавэнэ.

Пасол Беларусі падкрэсліў гатоўнасць развіваць двухбаковыя адносіны з Танзаніяй па шэрагу накірункаў з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. У кантэксце пастаўленай кіраўніцтвам Танзаніі задачы па павышэнні прадуктыўнасці сельскай гаспадаркі краіны Пасол прапанаваў наладзіць супрацоўніцтва ў гэтай галіне, адзначыўшы значны прагрэс Беларусі ў аграрным сектары і магчымасці беларускага сельскагаспадарчага машынабудавання. Абмеркавалі таксама пытанне фарміравання дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін.

У сваю чаргу, пасол Танзаніі Дж.Сімбачавэнэ падтрымаў меркаванне аб наяўнасці значнага патэнцыялу для супрацоўніцтва і неабходнасці актывізацыі сумеснай работы па прапанаваных напрамках. Акцэнтаваў увагу на пытанні супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы. Дадаткова пазначыў цікавасць да развіцця ўзаемадзеяння ў галіне турызму.

Кіраўнікі дыпмісій Беларусі і Танзаніі дамовіліся аб працягу кантактаў на рэгулярнай аснове.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці