:

Пра кірмаш турысцкіх паслуг ˮАДПАЧЫНАК – 2023“

20.03.2023 г.

13 – 15 красавіка 2023 г. запланавана правядзенне 25-га міжнароднага вясновага кірмашу турысцкіх паслуг «Отдых – 2023» у новым фармаце.

Мерапрыемства пройдзе на базе Палаца спорту ў Мінску. Асаблівая ўвага ў яго рамках будзе ўдзелена ўнутранаму турызму. Новыя турыстычныя праграмы і прапановы прадэманструюць больш за 100 экспанентаў: упраўленні спорту і турызму аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, тураператары, санаторыі, аграэкасядзібы, медыцынскія і SPA-цэнтры, гатэлі, гасцініцы і загарадныя комплексы, страхавыя і транспартныя кампаніі, аб'екты прамысловага турызму.

На адкрытай пляцоўцы каля Палаца спорту плануецца арганізаваць прэзентацыю турыстычнага патэнцыялу рэгіёнаў, а таксама выставу тэхнікі буйных прамысловых прадпрыемстваў, якія аказваюць паслугі па арганізацыі экскурсій — МАЗ, БЕЛАЗ, МТЗ.

Запланавана правядзенне насычанай дзелавой праграмы ў фармаце прэзентацый, воркшопаў, круглых сталоў і інш.

Падрабязная інфармацыя аб кірмашы «ОТДЫХ – 2023», уключаючы прэзентацыю выставы, даступна на сайце https://tourexpo.by/.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці