:

Аб першым Беларуска-Кенійскім віртуальным эканамічным форуме

15.07.2021 г.

15 ліпеня 2021 г. пры садзейнічанні Пасольства пад эгідай Беларускай гандлёва-прамысловай палаты (БелГПП) і Кенійскай нацыянальнай гандлёва-прамысловай палаты (КенНТПП) адбыўся першы Беларуска-Кенійскі віртуальны эканамічны форум, які быў прысвечаны пытанням аграпрамысловага комплексу.

З прывітальным словам выступілі старшыня БелГПП Улаховіч В.Я., Пасол Беларусі ў Кеніі Взяткін П.У., старшыня КНТПП Рычард Нгаціа, дырэктар дэпартамента гандлёва-эканамічнай дыпламатыі МЗС Кеніі Фрэдрык Мацванга. Абмеркаваны магчымасці развіцця супрацоўніцтва паміж краінамі ў сельскагаспадарчай сферы з удзелам прадстаўнікоў беларускага і кенійскага бізнесу.

Удзельнікі форуму сышліся ў меркаванні аб неабходнасці ўзаемадзеяння дзвюх краін у сферы сельскай гаспадаркі з мэтай павышэння яго эфектыўнасці, унедрэння новых тэхналогій, наладжвання вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі і падтрымання харчовай бяспекі. Адзначана важнасць устанаўлення прамых кантактаў паміж вытворцамі і прадстаўнікамі бізнесу дзвюх краін.

ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» прадэманстраваў магчымасці экспартнай падтрымкі ў мэтах арганізацыі паставак у Кенію і іншыя краіны Афрыкі беларускіх трактароў, сельгастэхнікі і абсталявання.

У завяршэнні форуму адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж гандлёва-прамысловымі палатамі Беларусі і Кеніі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці