:

Аб наведванні Паслом Беларусі кампаніі «Bamburi Cement»

05.10.2021 г.

5 кастрычніка 2021 г. Пасол Беларусі Взяткін П.У. наведаў офіс і вытворчую пляцоўку аднаго з найбуйнейшых вытворцаў цэменту ў Кеніі і рэгіёне Усходняй Афрыкі — кампанію “Bamburi Cement”, дзе правёў сустрэчу з кіраўніком групы Седзікам Хасані.

Падчас сустрэчы абмеркавалі магчымасці супрацоўніцтва з беларускімі вытворцамі прамысловай прадукцыі, якая выкарыстоўваецца ў вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Кіраўнік кенійскай кампаніі таксама праінфармаваў аб буйных інфраструктурных праектах, прызначаных да рэалізацыі ў рэгіёнах Кеніі.

У рамках палітыкі кампаніі па абароне навакольнага асяроддзя і скарачэнні выкідаў Пасол Беларусі прыняў удзел у пасадцы дрэва на тэрыторыі кенійскага прадпрыемства.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці