:

Беларусь-Кенія


Актуальны стан двухбаковага супрацоўніцтва 

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Кенія ўстаноўлены 17 лістапада 1993г. 

Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кеніі адкрыта ў маі 2018 г. З чэрвеня 2025 года Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Кенія – Д.А. Красоўскі. 

Інтарэсы Кеніі ў Беларусі прадстаўляе Пасольства Кеніі ў Расіі. З 5 лістапада 2024 г. Пасол Кеніі ў Расіі — Піцер Мутуку Матукі.


Кантакты на вышэйшым и высокім узроўнях: 

У снежні 2023 г. на палях Сусветнага саміту па клімаце СОР-28 (г.Дубай, ААЭ) адбылася сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі з Прэзідэнтам Рэспублікі Кенія У.Рута.

10 снежня 2023 г. адбыўся рабочы візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі ў Кенію. 

16 — 17 кастрычніка 2014 г. адбыўся візіт у Кенію намесніка Міністра замежных спраў Беларусі. Праведзены кансультацыі паміж МЗС з удзелам Міністра замежных спраў Кеніі. 

7 лютага 2015 г. у рамках 51-й Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы адбылася сустрэча кіраўнікоў МЗС Беларусі і Кеніі. 

У маі 2017г. у рамках форуму міжнароднага супрацоўніцтва «Адзін пояс, адзін шлях» (г. Пекін) адбылася сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі з Прэзідэнтам Кеніі У.Кеніата. 

9 верасня 2022 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка павіншаваў У.Рута з абраннем на пасаду Прэзідэнта. 

У студзені 2023 г. адбыўся візіт у Беларусь Дарадцы Офіса Прэзідэнта Кеніі Д.Кіпрута. Праведзены сустрэчы з Намеснікам Прэм'ер-міністра Беларусі Пархомчыкам П.А., Міністрам замежных спраў Беларусі Алейнікам С.Ф., Міністрам прамысловасці Беларусі Рагожнікам А.М.

1 – 3 красавіка 2023 г. адбыўся афіцыйны візіт у Кенію Міністра замежных спраў Беларусі Алейніка С.Ф., падчас якога адбыліся сустрэчы з Прэзідэнтам Кеніі У.Рута, Міністрам замежных спраў А.Мутуа, Міністрам гандлю, прамысловасці і інвестыцый М.Курыя. Падпісаны Мемарандум аб палітычных кансультацыях паміж МЗС Беларусі і Кеніі.

У чэрвені 2023 г. адбыўся візіт у Кенію замацаванай за Кеніяй службовай асобы Старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Калаура П.У. на чале дэлегацыі Нацбанка і беларускіх прадпрыемстваў УП «ЛЭМТ» БелОМА, ААТ «Керамін», «Белкамунмаш», «МотаВелаЗавод».

У перыяд з 6 па 13 чэрвеня 2023 г. кенійская дэлегацыя з удзелам Міністра гандлю, прамысловасці і інвестыцый М.Курыя і Міністра сельскай гаспадаркі і развіцця жывёлагадоўлі М.Лінтуры наведала Беларусь у рамках міжнароднай выставы «БЕЛАГРА-2023».

У лістападзе 2024 г. адбыўся візіт у Кенію Першага намесніка Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Калечыца С.У.

У студзені 2025 г. у якасці міжнароднага назіральніка на прэзідэнцкіх выбарах Рэспубліку Беларусь наведаў член Сената (Верхняй палаты) Парламента Кеніі Сенатар А.Ледама.

У адрас А.Г. Лукашэнкі атрымана віншавальнае пасланне ад Прэзідэнта Кеніі У.Рута з нагоды перамогі на прэзідэнцкіх выбарах.

У лютым 2025 г. адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь Міністра горназдабыўной прамысловасці Кеніі Х.Джоха.

У снежні 2025 г. адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь парламенцкай дэлегацыі на чале са Спікерам Сената Рэспублікі Кенія А.Кінгі.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці