:

Сціслая эканамічная характарыстыка Уганды

ВУП Уганды ў 2025 годзе склаў 66,01 млрд дал.

ВУП па ППЗ на душу насельніцтва ў 2025 годзе — $1375.

Прыродныя рэсурсы: медзь, кобальт, ніёбій, золата, вальфрам, гідраэнэргія, урадлівыя землі.

Асноўны сектар эканомікі: сельская гаспадарка (68% працуючых, 26% ВУП), галоўны экспартны прадукт — кава. Таксама культывуюцца чай, бавоўна, тытунь, цукровы трыснёг, кассава (тапіока), бульба, кукуруза, проса, кветкі; рыбалоўства; жывёлагадоўля развіта слаба.

Прамысловасць: (9% працуючых, 24,4 % ВУП) — цукровая, піваварная, тытунёвая, тэкстыльная.

Экспарт — $8,9 млрд у 2025 годзе: кава, рыба, чай, бавоўна, кветкі, золата.

Асноўныя пакупнікі: ААЭ — 37,0%, Кенія — 16,8%, Дэмакратычная Рэспубліка Конга — 6,4%, Руанда — 5,9%, Італія — ​​4,3%.

Імпарт: $14,5 млрд у 2025 годзе — прамысловыя тавары, транспартныя сродкі, нафтапрадукты, медыкаменты, збожжавыя.

Асноўныя пастаўшчыкі: Кітай — 18,5%, Індыя — 14,1%, ААЭ — 11,8%, Кенія — 7,2%, Японія — 5,8%.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці