:

Неабходныя дакументы

Неабходныя дакументы

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь» ад 4 студзеня 2010 года іншаземец можа ўязджаць у Рэспубліку Беларусь, выязджаць з Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляць транзітны праезд (транзіт) праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь па дакументу для выезду за мяжу [пад дакументам для выезду за мяжу разумеецца сапраўдны пашпарт або іншы дакумент, які яго замяняе, прызначаны для выезду за мяжу і выдадзены адпаведным органам дзяржавы грамадзянскай прыналежнасці альбо звычайнага месца жыхарства замежніка ці міжнароднай арганізацыяй] пры наяўнасці візы Рэспублікі Беларусь [візы іншых дзяржаў не прызнаюцца], калі іншае не вызначана міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь альбо рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Аб бязвізавым перамяшчэнні праз пункт пропуску Нацыянальны аэрапорт Мінск

Візавымі правіламі Рэспублікі Беларусь, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2010 г. № 1065, устаноўлены віды віз і парадак іх выдачы.

Дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь, а таксама ўпраўленне па пытаннях уезду замежнікаў галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у «Нацыянальным аэрапорце Мінск» з'яўляюцца органамі выдачы ўязных віз Рэспублікі Беларусь.

Асаблівасці афармлення ўязных віз у «Нацыянальным аэрапорце Мінск»

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці