Сціслая эканамічная характарыстыка Кеніі
Кенія — рэгіянальны цэнтр гандлю і фінансаў Усходняй Афрыкі.
Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) па выніках 2025 года склаў 135,9 млрд.дал. ЗША (2549 дал. на душу насельніцтва).
Кенія — аграрная краіна з адносна высокім узроўнем развіцця шматгаліновай сельскай гаспадаркі. Сельская гаспадарка і садоўніцтва — два найбуйнейшых сектара эканомікі Кеніі. Сельская гаспадарка фармуе 23,5% ВУП, доля занятых складае 53,8%. Чай, кава, кукуруза, зарновые, цукровы трыснёг, садавіна і гародніна ўваходзяць у лік асноўных сельскагаспадарчых культур. Развіта мяса-малочная вытворчасць, рыбаводства і птушкагадоўля.
Кенія з'яўляецца трэцім па велічыні вытворцам гарбаты і першым экспарцёрам (па аб'ёме) у свеце, 9-м вытворцам бабовых, 14-м вытворцам алейных культур, 3-м экспарцёрам кветак і ўваходзіць у дваццатку найбуйнейшых экспарцёраў кавы.
Прамысловасць дае 16,4% ВУП, доля занятых у сектары складае 6%. У невялікіх колькасцях вырабляюцца спажывецкія тавары (вырабы з пластыка, мэбля, элементы харчавання, тэкстыль, адзенне, мыла, цыгарэты, мука). Асноўныя галіны прамысловасці: харчовая, тэкстыльная, паліграфічная, швейная, аўтазборачная, нафтаперапрацоўчая, хімічная, машынабудаванне, вытворчасць спіртных напояў, запасных частак для аўтамабіляў, цэменту, паперы і металавырабаў. Галоўныя прамысловыя цэнтры — Найробі і Мамбаса.
У апошнія гады Кенія асабліва прасунулася ў развіцці сферы паслуг, якая забяспечвае 43,2% ВУП, пры гэтым доля занятых складае 38,7%.
У краіне імкліва развіваецца сфер інфармацыйных тэхналогій і сувязі. У 2017 годзе Кенія стала першай краінай, якая прадала дзяржаўныя аблігацыі праз мабільныя тэлефоны. Ключавым сектарам сферы паслуг з'яўляецца турызм, які забяспечвае значную частку валютных паступленняў краіны. Высокія тэмпы развіцця дэманструюць транспарт, медыцына, адукацыя і фінансавыя паслугі, робячы Кенію рэгіянальным лідэрам у дадзеных напрамках.
Па дадзеных Афрыканскага банка развіцця, у пачатку 2000-х гг. сталіца Кеніі ператварылася ў тэхналагічны цэнтр Афрыкі і атрымала назву «Сіліконавая Саванна». Вызначальнай рысай эканомікі краіны стала развіццё сектара інфармацыйных тэхналогій. У Найробі працуюць бізнэс-інкубатары iHab і Nailab, а таксама даследчыя цэнтры Microsoft і IBM.
Горназдабыўная прамысловасць развіта слаба і гуляе нязначную ролю ў эканоміцы. Вядзецца здабыча соды (у раёне воз. Магадзі), флюарыта, паваранай солі, золата і рубінаў. Краіна валодае пакладамі рэдкіх выкапняў, напрыклад, тытана. Акрамя таго, Кенія можа стаць вытворцам нафты і газу ў бліжэйшыя гады, паколькі новыя радовішчы нафты (з патэнцыялам 750 млн. барэляў) былі выяўленыя ў акрузе Туркана (паўночна-захад краіны).
Па стане на 2025 год экспарт склаў 8,6 млрд.дал., імпарт - 21,5 млрд.дал.
Галоўныя экспартныя тавары: чай, кава, кветкі, садавіна, гародніна, тытунь і іншая прадукцыя сельскай гаспадаркі, а таксама нафтапрадукты, флюарыт, сода, цэмент.
Асноўныя пакупнікі: Уганда — 19,9%, ЗША — 8,5%, ААЭ — 8,1%, Вялікабрытанія — 7,8% Нідэрланды — 7,4%, Пакістан — 6,8%,
З эканамічна развітых краін Кенія імпартуе нафту і нафтапрадукты, прамысловае абсталяванне, сельскагаспадарчыя машыны і транспартныя сродкі, чорныя металы, а таксама сінтэтычныя смалы, лекавыя прэпараты.
Асноўныя пастаўшчыкі: Кітай — 24%, ААЭ — 11,5%, Індыя — 9,8%, Саудаўская Аравія — 6,2%, Японія — 4,0%, Інданезія — 3,5%.