:

Беларусь-Эфіопія

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікай Эфіопія ўсталяваны 18 мая 1994 г.

У перыяд з 2014 да 2018 гг. у г. Адыс-Абеба функцыянавала Пасольства Рэспублікі Беларусь, якое было закрыта ў рамках рэфармавання схемы дыпламатычнай прысутнасці за мяжой. У мэтах захавання прысутнасці ў рэгіёне Усходняй Афрыкі пасольства было перанесена ў Кенію з акрэдытацыяй пасла ў Эфіопіі па сумяшчальніцтве.

Пасол Беларусі ў Кеніі акрэдытаваны ў Эфіопіі па сумяшчальніцтве. 15 студзеня 2026 г. Пасол Красоўскі Д.А. уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Эфіопіі Т. Ацку-Селасіі.

Інтарэсы Эфіопіі ў Беларусі прадстаўляе Пасольства Эфіопіі ў Расіі. З лістапада 2024 г. Пасол Эфіопіі ў Расіі — Генет Тэшамэ Жыру.


Кантакты на вышэйшым і высокім узроўнях:

25 верасня 2025 г. адбылася сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка з Прэм'ер-міністрам Эфіопіі А.Ахмедам на палях Глабальнага атамнага форуму ў г.Маскве.

23 кастрычніка 2024 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка на палях саміту БРІКС у г.Казані сустрэўся з Прэм'ер-міністрам Эфіопіі А.Ахмедам.

У 2014 годзе адбыўся візіт у Эфіопію намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Рыбакова В.Б., у ходзе якога праведзены кансультацыі паміж МЗС, а таксама бізнес-форум на базе ГПП Эфіопіі.

У лютым 2021 г. адбыўся працоўны візіт у Эфіопію Старшыні Цэнтральнай рады рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Прэзідэнцкі спартыўны клуб» Лукашэнка Д.А.

У красавіку 2022 г. Эфіопію наведала дэлегацыя беларускіх арганізацый абароннага сектара пад кіраўніцтвам старшыні Дзяржкамваенпрама Пантуса Д.А.

У кастрычніку 2022 г. арганізаваны візіт у Эфіопію беларускай дзелавой дэлегацыі, у рамках якога прайшоў бізнес-форум. Праведзены сустрэчы з Дзяржаўным міністрам гандлю і рэгіянальнага развіцця і Дзяржаўным міністрам адукацыі Эфіопіі.

Ганаровым консулам Эфіопіі ў Беларусі з'яўляецца Старшыня Цэнтральнага савета рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Прэзідэнцкі спартыўны клуб» Лукашэнка Д.А. (прызначаны ў студзені 2023 г.), ганаровым консулам Беларусі ў Эфіопіі — эфіёпскі бізнесмен Давіт Зеудзе Хайле-Селасіе (прызначаны ў маі 2021 г.).

23 мая 2024 у г.Мінску афіцыйна адкрыты Офіс ганаровага консула Эфіопіі ў Беларусі. Адбыліся візіты ганаровага консула Эфіопіі ў Беларусі Лукашэнку Д.А. у Эфіопію ў маі 2023 г., лютым і красавіку 2024 г.

Ганаровы консул Беларусі ў Эфіопіі Д.Селасіе наведаў Беларусь у верасні 2024 г. Адбылася яго сустрэча з Першым намеснікам Міністра замежных спраў Лукашэвічам С.В. За значны ўклад у развіццё беларуска-эфіёпскіх адносін Д.Селасіі ўручаны ганаровы знак «100 гадоў дыпламатычнай службе Беларусі».

11 чэрвеня 2024 г. на палях БРІКС у г. Ніжнім Ноўгарадзе адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь з Міністрам замежных спраў Эфіопіі Т.А. Селасіе.

13 — 15 красавіка 2025 г. адбыўся афіцыйны візіт Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь М.У. Рыжанкова ў Эфіопію.

29 ліпеня 2025 г. Міністр замежных спраў Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Эфіопія Гедыён Ціматэвас з рабочым візітам наведаў Рэспубліку Беларусь.

У студзені 2026 г. адбыўся афіцыйны візіт дэлегацыі Дзяржкамваенпрама Беларусі на чале са Старшынёй Пантусам Д.А. у Эфіопію, падпісаны мемарандум і дарожнай карта на 2025-2030 гады па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці