:

Беларусь-Танзанія

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Аб'яднанай Рэспублікай Танзанія ўстаноўлены 23 мая 1996г.

Пасол Беларусі ў Кеніі акрэдытаваны ў Танзаніі па сумяшчальніцтве. 24 красавіка 2026 г. Пасол Красоўскі Д.А. уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Танзаніі С.Хасан.

Інтарэсы Танзаніі ў Беларусі прадстаўляе Пасольства Аб'яднанай Рэспублікай Танзанія ў Расійскай Федэрацыі. З 20 верасня 2022 г. Пасол Танзаніі ў Расіі — Фрэдэрык Ібрахім Кібута.


Кантакты на высокім узроўні:

У перыяд 20 – 24 ліпеня 2025 г. адбыўся візіт у Беларусь Прэм'ер-міністра Танзаніі К.Маджаліва.

У ліпені 2024 г. на палях парламенцкага форуму БРІКС адбылася сустрэча Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Качанавай Н.І. са Старшынёй Нацыянальнага сходу Танзаніі Т.Аксан.

Па выніках прэзідэнцкіх выбараў 2025 года, якія прайшлі ў Беларусі, атрымана віншаванне з перамогай у адрас А.Г. Лукашэнку ад Прэзідэнта Танзаніі С.Хасан.

14 – 16 мая 2025 г. адбыўся візіт у Танзанію кіраўніцтва ЗАТ «Белтэхэкспарт».

Па выніках усеагульных выбараў, якія прайшлі ў кастрычніку 2026 г., у Танзаніі накіраваны віншавальныя пасланні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка, Прэм'ер-міністра А.Р. Турчына і Міністра замежных спраў М.У. Рыжанкова адпаведна.

28 – 30 красавіка 2026 г. адбыўся візіт Міністра замежных спраў Беларусі Рыжанкова М.У. ў Танзаніі.

Дэлегацыя афіцыйных і дзелавых колаў Танзаніі на чале з Пастаянным сакратаром Міністэрства сельскай гаспадаркі Танзаніі Дж.Дж.Мвэлі наведала выставу «Белагра-2026» (2-6 чэрвеня 2026 г.).

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці