:

Афрыканскі саюз

Афрыканскі саюз (АС) — найбуйнейшае міжнароднае міжурадавае аб'яднанне, якое ўключае ўсе дзяржавы афрыканскага кантынента і валодае статусам пастаяннага члена ў G20.

Заснаваны ў 2002 годзе як правапераемнік Арганізацыі афрыканскага адзінства (ААЕ).

Штаб-кватэра арганізацыі знаходзіцца ў г. Адыс-Абеба (Эфіопія). У склад саюза ўваходзяць 55 дзяржаў-членаў.

Вышэйшае кіраўніцтва арганізацыі падзелена на дзве ключавыя пасады:

Старшынёй Афрыканскага саюза (змяняемым кіраўніком аб'яднання) з лютага 2026 года з'яўляецца Прэзідэнт Бурундзі Эварыст Ндайішыміе.

Выканаўчы орган саюза — Камісію Афрыканскага саюза — узначальвае Старшыня Камісіі (галоўны выканаўчы дырэктар), на пасаду якога ў сакавіку 2025 года тэрмінам на 4 гады быў абраны дыпламат з Джыбуці Махмуд Алі Юсуф.

Асноўным міжсесійным органам з'яўляецца Камітэт пастаянных прадстаўнікоў Афрыканскага саюза, у склад якога ўваходзяць паслы ўсіх 55 дзяржаў-членаў, акрэдытаваныя пры штаб-кватэры ў Адыс-Абебе.

Дзейнасць Камітэта і Асамблеі каардынуе Бюро, якое фармуецца па рэгіянальным прынцыпе на аснове геаграфічнага балансу пяці рэгіёнаў кантынента.

У склад Бюро Асамблеі (2026 г.) уваходзяць Бурундзі (старшыня), Гана (першы намеснік), Танзанія (другі намеснік) і Ангола (дакладчык).

Галоўным стратэгічным дакументам саюза выступае доўгатэрміновая праграма «Парадак дня 2063». У рамках рэалізацыі яе мэт афіцыйнай скразной тэмай арганізацыі на ўвесь 2026 год зацверджаны лозунг «Забеспячэнне ўстойлівай даступнасці водных рэсурсаў і бяспечных сістэм санітарыі для рэалізацыі мэт Парадаку дня 2063».

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці