Беларусь-Эфіопія
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікай Эфіопія ўсталяваны 18 мая 1994 г.
У перыяд з 13 па 15 кастрычніка 2014 г. адбыўся візіт у Эфіопію намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Рыбакова В.Б., падчас якога быў праведзены 1-й раунд кансультацый паміж МЗС, а таксама бізнэс-форум на базе ГПП Эфіопіі.
1 чэрвеня 2021 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Кенія і Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспубліцы Эфіопія (па сумяшчальніцтве) Взяткін П.У. уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Эфіопіі Сахлеуорк Зэуде.
Дагаворна-прававая база супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікай Эфіопія знаходзіцца ў стадыі фарміравання.
Падпісаныя наступныя двухбаковыя нарматыўна-прававыя дакументы: Пратакол аб супрацоўніцтве паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Эфіопіі (лістапад 2012 г.); Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Беларускай Гандлёва-прамысловай палатай і Гандлёвай палатай Эфіопіі (кастрычнік 2014 года), мемарандум аб узаемаразуменні паміж Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам Эфіопіі (снежань 2015 г.).
На дадзеным этапе вядзецца работа па падрыхтоўцы да падпісання наступных двухбаковых нарматыўна-прававых дакументаў: Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Эфіопія ў галіне адукацыі; Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Эфіопія аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве; Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Эфіопія аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання і папярэджання ўхілення ад выплаты падаткаў; Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Эфіопія аб узаемнай адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў.
Гандлёвыя адносіны Рэспублікі Беларусь з Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікай Эфіопія маюць наступную дынаміку:
Дынаміка гандлю Рэспублікі Беларусь з Эфіопіяй
(млн. долараў)
Год |
Таваразварот |
Экспарт |
Импарт |
Сальда |
2012 |
2,3 |
2 |
0,3 |
1,7 |
2013 |
2,1 |
1,9 |
0,2 |
1,7 |
2014 |
3,7 |
3,1 |
0,7 |
2,4 |
2015 |
12,5 |
11,7 |
0,8 |
10,9 |
2016 |
4,2 |
3,4 |
0,8 |
2,6 |
2017 |
3 |
1,8 |
1,2 |
0,6 |
2018 |
4 |
2,8 |
1,2 |
1,6 |
2019 |
2,2 |
1,3 |
0,9 |
0,4 |
2020 |
3 |
2 |
1 |
1 |
2021 г. |
1,3 |
0,7 |
0,6 |
0,1 |
2021 г. да 2020 г., % |
43,3 |
33,7 |
61,7 |
- |
Асноўнымі артыкуламі беларускага экспарту ў Эфіопію з'яўляюцца: трактары і іншая сельскагаспадарчая тэхніка, грузавыя аўтатэхніка, металапрадукцыя.
Аснову эфіёпскага імпарту ў Беларусь фармуюць пастаўкі кветак і бутонаў, кавы, сушаных бабовых, гародніны і інш.