ВАЖНА! Аб біяметрычных дакументах
Паважаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь!
1 верасня 2021 г. уступае ў сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб біяметрычных дакументах”, у адпаведнасці з якім будзе ажыццяўляцца выдача (біяметрычных) ідэнтыфікацыйных картак і біяметрычных пашпартоў.
Адначасова Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Кенія працягне ажыццяўленне наступных працэдур:
- выдача (абмен) пашпарта для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь;
- абмен пашпарта грамадзяніну, які пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь і выехаў за межы Рэспублікі Беларусь для часовага знаходжання (гэта значыць, пры наяўнасці ў пашпарце адзнакі аб рэгістрацыі па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь);
- аднаразовае прадаўжэнне тэрміну дзеяння пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь.
Згодна з Указам стаўкі консульскага збору за выдачу (абмен) ідэнтыфікацыйнай карты складае 25 еўра, за выдачу (абмен) біяметрычнага пашпарта грамадзянам, якія не дасягнулі чатырнаццацігадовага ўзросту, — 40 еўра, iншым грамадзянам — 100 еўра.
Звяртаем увагу, што аднойчы атрымаўшы ідэнтыфікацыйную карту, грамадзянін губляе права ў далейшым атрымаць (вярнуць) (небіяметрычны) пашпарт дзеючага ўзору.
Біяметрычны пашпарт можа быць выдадзены толькі пры наяўнасці ідэнтыфікацыйнай карты альбо пры адначасовай падачы дакументаў на афармленне ідэнтыфікацыйнай карты і біяметрычнага пашпарта. Грамадзянін можа мець не больш за два біяметрычных пашпарта.
Грамадзянам, якія дакументаваны пашпартамі для пастаяннага пражывання за межамі Беларусі (серыі РР) і якія стаяць на пастаянным консульскім уліку ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Кенія, выдача ідэнтыфікацыйнай карты і біяметрычнага пашпарта ўпершыню будзе ажыццяўляцца ў нашай замежнай установе.
Грамадзянам, якiя не аформiлi пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь і дакументаваны пашпартамі “унутранай серыі”, выдача ідэнтыфікацыйнай карты і біяметрычнага пашпарта ўпершыню будзе ажыццяўляцца падраздзяленнем па грамадзянству і міграцыі па месцы рэгістрацыі грамадзяніна па месцы жыхарства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Наступны абмен вышэйзгаданых дакументаў можа ажыццяўляцца як замежнымі ўстановамі, так і органамі ўнутраных спраў без прывязкі да месца пастаяннага пражывання грамадзяніна.
Грамадзянін, які аформіў праз Пасольства пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь пасля 01.09.2021, здымаецца з рэгістрацыйнага ўліку па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь на падставе апавяшчэння замежнай установы, якое накіроўваецца ў абласное (г.Мінска) ўпраўленне па грамадзянстве і міграцыі па месцы апошняй рэгістрацыі.
Разам з тым, ва ўмовах існуючых абмежаванняў на ўезд у большасць замежных дзяржаў з прычыны складанай эпідэміялагічнай сітуацыі, даставіць неабходнае абсталяванне, ажыццявіць яго наладку і прыступіць да працы па зборы біяметрычных і персанальных дадзеных, а таксама прыёме дакументаў на афармленне біяметрычных дакументаў у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Кенія з 1 верасня 2021 г. не ўяўляецца магчымым.
Гэтая праца будзе завершана ў бліжэйшы час, пра што вы будзеце праінфармаваныя дадаткова.
Замежустанова загадзя дзякуе за разуменне і просіць прабачэння за магчымыя нязручнасці.
З павагай, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Кенія