Вытрабаванне дакументаў
Анкета па выпатрабаванні дакументаў
Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства могуць запатрабаваць праз Пасольства Рэспублікі Беларусь архіўныя даведкі, копіі дакументаў, якія выдаюцца органамі ЗАГС (пасведчанні аб нараджэнні, рэгістрацыі шлюбу, скасаванні шлюбу, смерці) і іншымі дзяржаўнымі ўстановамі (даведкі аб адсутнасці судзімасці і інш. )
Для выпатрабавання дакумента ў Пасольства неабходна прадставіць:
- Анкету на выпатрабаванне дакумента ў двух экземплярах. Поўнае і дакладнае запаўненне анкеты паскорыць разгляд запыту.
- Квіток аб аплаце консульскага збору.
- Ксеракопію старонак пашпарта заяўніка (стар. 31-33 пашпарта, штамп аб рэгістрацыі).
Консульскі збор за выпатрабаванне дакумента складае 35 еўра для грамадзян Рэспублікі Беларусь, 70 еўра – для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.