:

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь

КРАСОЎСКІ
Дзмітрый Анатольевіч

Нарадзіўся ў 1982 годзе ў г. Магілёве, Рэспубліка Беларусь.

У 2004 годзе скончыў эканамічны факультэт
Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. У 2014 годзе скончыў аспірантуру дзяржаўнай навуковай установы «Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь».

Працоўная дзейнасць:

2004 – 2009 мэнэджар па персанале РУП «Магілёўэнерга»

2008 – 2010 памочнік намесніка Старшыні Магілёўскага аблвыканкама

2010 – 2015 намеснік начальніка, начальнік аддзела кадраў Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь

2015 – 2020 намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь

2020 – 2025 дырэктар дзяржаўнай установы «Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі».

30 чэрвеня 2025 г. прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Кенія і па сумяшчальніцтве Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Афрыканскім Саюзе, Праграме Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па навакольным асяроддзі (ЮНЭП) Праграме Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па населеных пунктах (ААН-Хабітат).

Валодае беларускай, рускай і англійскай мовамі. Жанаты.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці