Аб 30-годдзі ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Танзаніяй
23.05.2026 г.23 мая 1996 г. Рэспубліка Беларусь і Аб'яднаная Рэспубліка Танзанія ўстанавілі дыпламатычныя адносіны.
Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, Мінск і Дадому звязвае імкненне да стварэння шматпалярнага свету і падабенства пазіцый на міжнароднай арэне. Узаемадзеянне дзвюх краін на пляцоўках міжнародных арганізацый, уключаючы ААН, мае традыцыйна дружалюбны характар.

Знакавай вяхой юбілейнага года стала падпісанне міжурадавага пагаднення аб стварэнні Сумеснага камітэта па гандлі і эканамічным супрацоўніцтве. Гэты крок адкрывае новы этап для беларуска-танзанійскага ўзаемадзеяння. Эканомікі дзвюх краін дэманструюць высокую ступень узаемадапаўняльнасці.
Беларусь разглядае Танзанію як ключавы плацдарм для выхаду на рынкі Ўсходняй і Паўднёвай Афрыкі. Важнай часткай двухбаковага парадку дня застаецца гуманітарнае вымярэнне. Пашыраецца практыка выдзялення беларускіх дзяржаўных грантаў для навучання танзанійскіх студэнтаў у ВНУ Беларусі.
За мінулыя 30 гадоў Беларусь і Танзанія стварылі трывалы фундамент палітычнага даверу, які сёння паспяхова канвертуецца ў гандлёва-эканамічныя і тэхналагічныя праекты на карысць народаў абедзвюх краін.

З гэтай нагоды адбыўся абмен віншавальнымі пасланнямі, напярэдадні таксама адбыўся афіцыйны візіт Міністра замежных спраў Беларусі ў Танзанію, які пацвердзіў курс на пабудову доўгатэрміновага і практычнага партнёрства.