Аб удзеле Пасла Беларусі Взяткіна П.У. у Круглым стале — Форуме
27.07.2022 г.27 ліпеня 2022 г. па запрашэнні Кенійскай нацыянальнай гандлёва-прамысловай палаты Пасол Беларусі Взяткін П.У. прыняў удзел у Круглым стале — Форуме па пытаннях развіцця і прасоўвання экспарту. У мерапрыемстве ўдзельнічалі кенійскія афіцыйныя асобы і дзелавыя колы, прадстаўнікі дыпкорпуса.
У выступленні перад кенійскай бізнес-аўдыторыяй беларускі дыпламат асвятліў магчымасці для эканамічнага супрацоўніцтва і гандлю Беларусі і Кеніі, пазначыў перспектыўныя для ўзаемнага гандлю сферы, адзначыў наяўнасць значнага патэнцыялу для супрацоўніцтва ў аграрнай галіне. Таксама на палях форуму адбыліся гутаркі Пасла Беларусі з прадстаўнікамі кенійскага бізнесу.