:

Аб выступленні Пасла Беларусі Дзмітрыя Красоўскага ў 174-м пасяджэнні Камітэта пастаянных прадстаўнікоў ЮНЕП

26.06.2026 г.

26 чэрвеня 2026 г. Пасол Беларусі ў Кеніі / Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Праграме ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЭП) Дзмітрый Красоўскі прыняў удзел у 174-м пасяджэнні Камітэта пастаянных прадстаўнікоў ЮНЭП, якое адбылося ў штаб-кватэры ААН у г. Найробі. 


Паводле работы Камітэта кіраўнік беларускай дыпмісіі выступіў з заявай наконт атакі на беларускі грамадзянскі аўтобус у Бранскай вобласці Расіі, які перавозіў беларускіх грамадзян, у т.л. дзяцей, і рашуча асудзіў любыя акты гвалту, накіраваныя на мірных жыхароў. 


Пастпрад падкрэсліў неабходнасць неадкладнага, аб'ектыўнага і бесстаронняга расследавання гэтай трагедыі, бо абарона дзяцей, абарона грамадзянскага насельніцтва — гэта тая апорная канструкцыя, без якой разбураецца ўвесь будынак міжнароднага супрацоўніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці