Аб удзеле Пасла/Пастпрэда Беларусі Дзмітрыя Красоўскага ў Першай сесіі 2026 года Выканаўчага савета ААН-Хабітат
22.04.2026 г.21-22 красавіка 2026 г. у Штаб-кватэры ААН-Хабітат у г.Найробі прайшла Першая ў 2026 годзе сесія Выканаўчага савета ААН-Хабітат, у рабоце якой прыняў удзел Пасол Беларусі ў Кеніі / Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ААН-Хабітат Дзмітрый Красоўскі.
У ходзе сесіі абмеркаваны пытанні падрыхтоўкі да 13-й сесіі Сусветнага форуму гарадоў у г.Баку ў маі 2026 года, стратэгічнага плана ААН-Хабітат на перыяд 2026-2029 гадоў і праекта бюджэту Фонду ААН-Хабітат на 2027 год, уключаючы справаздачнасць аб праграмнай дзейнасці ААН-Хабітат.