:

Аб выступленні Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ЮНЕП Д.Красоўскага на пасяджэнні Праграмы ААН па навакольным асяроддзі

16.09.2026 г.

16 верасня 2026 года на чарговым пасяджэнні Праграмы ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЭП) у Найробі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Кенія, Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНЭП Дзмітрый Красоўскі выступіў з заявай, у якой узняў пытанне ўстойлівасці і інклюзіўнасці міжнароднай фінансавай архітэктуры. 


Беларускі дыпламат звярнуў увагу ўдзельнікаў пасяджэння на прэцэдэнт з рэгулярным узносам краіны ў рамках Манрэальскага пратакола. Плацёж быў адхілены банкам-карэспандэнтам са спасылкай на санкцыі. 
Кіраўнік беларускай дыпламатычнай місіі падкрэсліў, што такая практыка стварае сістэмную слабасць, пры якой здольнасць дзяржаў выконваць свае фінансавыя абавязацельствы перад шматбаковымі экалагічнымі механізмамі аказваецца ў прамой залежнасці ад рашэнняў фінансавых інстытутаў трэціх краін. 


У мэтах умацавання сістэмы мабілізацыі рэсурсаў і абароны экалагічных каналаў ад геапалітычнай турбулентнасці беларускі бок прапанаваў кіраўніцтву ЮНЭП разгледзець комплекс мер па рэфармаванні механізмаў аплаты: 
 — пашырэнне спосабаў і мадальнасцей, з дапамогай якіх экалагічныя фонды могуць прымаць фінансавыя ўзносы; 
 — вывучэнне юрыдычных і аперацыйных магчымасцей вядзення рахункаў ААН у больш шырокім спектры міжнародных валют, уключаючы кітайскі юань, індыйскую рупію, расійскі рубель і паўднёваафрыканскі ранд, замест дамінуючага выкарыстання долара ЗША.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці