:

Аб уручэнні Паслом Беларусі Д. Красоўскім копій даверчых лістоў у МЗС Танзаніі

23.04.2026 г.

23 красавіка 2026 г. Надзвычайны и Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Кенія і Аб’яднанай Рэспубліцы Танзанія (па сумяшчальніцтве) Дзмітрый Красоўскі ўручыў копіі даверчых лістоў намесніку Міністра замежных спраў і ўсходнеафрыканскага супрацоуніцтва Танзаніі Джуманэ Магембе. 
Падчас размовы кіраўнік беларускай дыпмісіі падкрэсліў станоўчую дынаміку і дружалюбны характар двухбаковых адносін з Танзаніяй. 


Бакі абмеркавалі рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе візіту Прэм'ер-міністра Танзаніі ў Беларусь у 2025 годзе. 

 

Суразмоўцы таксама абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці