:

Аб уручэнні Паслом Беларусі Д. Красоўскім даверчых лістоў Генеральнаму дырэктару Аддзялення ААН у Найробі

16.09.2025 г.

15 верасня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Кенія Дзмітрый Красоўскі ўручыў даверчыя лісты ў якасці Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Праграме ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЭП) і Праграме ААН па населеных пунктах (ААН-Хабітат) Намесніку Генеральнага сакратара ААН, Генеральнаму дырэктару Аддзялення ААН у Найробі Зайнаб Хаве Бангурэ.

У ходзе праведзенай размовы беларускі дыпламат пацвердзіў прыхільнасць Беларусі да прынцыпаў устойлівага развіцця, аховы навакольнага асяроддзя і урбанізацыі ў адпаведнасці з Парадкам дня ААН на перыяд да 2030 года. Падкрэсліў гатоўнасць Беларусі актыўна супрацоўнічаць з ЮНЕП, ААН-Хабітат і дзяржавамі-членамі для прасоўвання глабальных мэт у галіне аховы навакольнага асяроддзя і ўстойлівага развіцця гарадоў на аснове шматбаковага падыходу.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці