:

Сціслая эканамічная характарыстыка Танзаніі

ВУП Танзаніі ў 2020 годзе — 63,2 мільярды даляраў. ВУП па ППЗ на душу склаў $1813.

Прыродныя рэсурсы: гідраэнергія, волава, фасфаты, уран, жалезная руда, вугаль, алмазы, каштоўныя камяні, золата, газ, нікель. У 2012 годзе было выяўлена радовішча газу Зафарані на Танзанійскі шэльфе (не распрацоўваецца).

Нягледзячы на найбагатыя прыродныя рэсурсы, эканоміка Танзаніі грунтуецца на сельскай гаспадарцы, у якой занята каля 80% працуючых. ВУП на душу насельніцтва ў 2020 годзе — 2851 даляраў.

Сельская гаспадарка (27% ВУП) — кава, сізаль, чай, бавоўна, арэхі кешью, тытунь, гваздзікі, кукуруза, збожжа, тапіока, бананы, садавіна, гародніна; разводзіцца буйна рагатая жывёла, авечкі, козы.

Прамысловасць (23 % ВУП) — апрацоўка сельгаспрадукцыі (цукар, піва, цыгарэты), здабыча алмазаў, золата, жалезнай руды, солі, вытворчасць абутку.

Сфера абслугоўвання — 50% ВУП.

Экспарт у 2020 годзе: 8,4 млрд дал. — золата, кава, чай, арэхі кешью, бавоўна.

Асноўныя пакупнікі: Індыя — 21,8 %, КНР — 17,9 %, Кенія — 8,8%, Швейцарыя — 6,7%.

Імпарт у 2020 годзе: 9,8 млрд дал. — спажывецкія тавары, машыны і транспартныя сродкі, паліва.

Асноўныя пастаўшчыкі: Індыя — 16,5%, Кітай — 15,8%, ААЭ — 9,2%.

Уваходзіць у Міжнародную арганізацыю краін АКТ.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці