Сціслая эканамічная характарыстыка Уганды
Прыродныя рэсурсы: медзь, кобальт, ніёбій, золата, вальфрам, гідраэнэргія, урадлівыя землі.
ВУП Уганды ў 2020 годзе склаў 37,7 млрд дал.
ВУП па ППЗ на душу насельніцтва ў 2020 годзе — $2585. Ніжэй за ўзровень беднасці — каля 41% насельніцтва.
Асноўны сектар эканомікі: сельская гаспадарка (82 % працуючых, 22% ВУП), галоўны экспартны прадукт — кава. Таксама культывуюцца чай, бавоўна, тытунь, цукровы трыснёг, кассава (тапіока), бульба, кукуруза, проса, кветкі; рыбалоўства; жывёлагадоўля развіта слаба.
Прамысловасць: (5 % працуючых, 25 % ВУП) — цукровая, піваварная, тытунёвая, тэкстыльная.
Экспарт — $6,1 млрд у 2020 годзе: кава, рыба, чай, бавоўна, кветкі, золата.
Асноўныя пакупнікі: Кенія — 17,7%, ААЭ — 16,7%, Дэмакратычная Рэспубліка Конга — 6,6%, Руанда — 6,1%, Італія — 4,8 %
Імпарт: $9,5 млрд у 2020 годзе — прамысловыя тавары, транспартныя сродкі, нафтапрадукты, медыкаменты, збожжавыя.
Асноўныя пастаўшчыкі: Кітай — 17,4%, Індыя — 13,4%, ААЭ — 12,2%, Кенія — 7,9%, Японія — 6,4 %.
Уваходзіць у Міжнародную арганізацыю краін АКТ.