:

Беларусь-Уганда

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Уганда усталяваны 2 кастрычніка 1998 г.

У 2000 годзе адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь Прэзідэнта Уганды Й.Мусевені.

Дагаворна-прававая база супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Уганда знаходзіцца ў стадыі фарміравання. На дадзеным этапе вядзецца работа па падрыхтоўцы да падпісання наступных двухбаковых нарматыўна-прававых дакументаў: Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Уганда аб палітычных кансультацыях; Пагаднення паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Уганда аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі; Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж БелГПП і НТПП Уганды; Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам сельскай гаспадаркі, прамысловай жывёлагадоўлі і рыбалоўства Рэспублікі Уганда па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі; Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Уганда аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый; Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Уганда ў ваенна-тэхнічнай сферы.

Гандлёвыя адносіны Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Уганда маюць наступную дынаміку:

Дынаміка гандлю Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Уганда

(млн. долараў)

Год

Таваразварот

Экспарт

Импарт

Сальда

2012

3,01

0,07

2,94

-2,87

2013

5,96

0,04

5,92

-5,88

2014

18,21

15,89

2,32

13,57

2015

6,66

6,01

0,65

5,36

2016

15,4

12,9

2,5

10,4

2017

8,1

2

6,1

-4,1

2018

14,2

12,4

1,8

12,6

2019

17,9

17,0

0,9

16,1

2020

36,6

36,2

0,4

35,8

2021 г.

29,3

28,7

0,72

27,9

2021 г. да 2020 г., %

80,3

79,3

172,9

-

Аснову беларускага экспарту ў Уганду складаюць калійныя ўгнаенні, тэхніка спецыяльнага прызначэння, часткі і прылады да аўтамабіляў і трактараў, вырабы з чорных металаў.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці